Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2018

Прадстаўніцтва Дзяржбанка развіцця Кітая адкрылася ў Мінску

Прадстаўніцтва Дзяржбанка развіцця Кітая адкрылася ў Мінску

16 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва Дзяржаўнага банка развіцця Кітая дасць магчымасць пашырыць фінансавае супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэта адзначыў віцэ-прэзідэнт гэтага банка Лю Цзінь, выступаючы сёння на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прадстаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычныя адносіны Беларусі і Кітая характарызуюцца высокай ступенню ўзаемнага даверу, а цеснае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі развіваецца актыўней, чым калі-небудзь у гісторыі, - падкрэсліў Лю Цзінь. - На саміце ШАС у Цындаа ў чэрвені гэтага года старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам сказаў аб тым, што беларуска-кітайскія адносіны ўступілі ў новы этап партнёрства і супрацоўніцтва. Развіццё абменаў у розных сферах на ўсіх узроўнях дасягнула высокіх паказчыкаў".

Віцэ-прэзідэнт падкрэсліў, што пры актыўным садзейнічанні лідараў дзвюх краін Беларусь і Кітай сумесна будуюць "Адзін пояс і адзін шлях". Рэалізуюцца буйныя праекты, у тым ліку ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". "Усё гэта адкрывае ўнікальныя магчымасці і прадастаўляе шырокую прастору для практычнага ўзаемадзеяння ў фінансавай сферы", - перакананы Лю Цзінь.

З моманту пачатку сваёй работы ў Беларусі ў 2007 годзе Дзяржаўны банк развіцця Кітая ўмацоўвае фінансавае супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі, рэалізуе праекты ў сферах электраэнергетыкі, воднай гаспадаркі, фінансаў, тэлекамунікацый.

"Адкрыццё мінскага прадстаўніцтва банка - гэта крок, які цалкам пацвярджае нашу ўпэўненасць у перспектыўнасці развіцця беларускай эканомікі і наша жаданне падтрымліваць беларуска-кітайскае гандлёва-эканамічнае і фінансавае супрацоўніцтва, павышаць эфектыўнасць абслугоўвання кліентаў", - заявіў віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнага банка развіцця Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі