Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2015

Прадстаўнікі буйных французскіх прадпрыемстваў у бліжэйшы час наведаюць Беларусь

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамоўленасць аб сумесным узаемадзеянні па арганізацыі візіту ў бліжэйшы час прадстаўнікоў буйных французскіх прадпрыемстваў у Беларусь дасягнута 2 верасня на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з новым дырэктарам Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Фларанс Манжан, якая адказвае за развіццё беларуска-французскіх адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У час сустрэчы Павел Латушка прадставіў падыходы беларускага боку да развіцця супрацоўніцтва з Францыяй у эканамічнай і палітычнай сферах. Былі закрануты таксама пытанні ўзаемаадносін па лініі Беларусь - ЕС.

Павел Латушка і Фларанс Манжан адзначылі актывізацыю ўзаемнага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Яркім прыкладам развіцця больш цесных эканамічных кантактаў стала правядзенне шэрага сумесных мерапрыемстваў, а таксама рэалізацыя буйнымі французскімі прадпрыемствамі (Accor, Danone, PSA Peugeot-Citroen і іншымі) праектаў у Беларусі. "Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб сумесным узаемадзеянні па арганізацыі візіту ў бліжэйшы час прадстаўнікоў буйных французскіх прадпрыемстваў у Беларусь", - праінфармавалі ў дыппрадстаўніцтве.

У ходзе сустрэчы пацверджана зацікаўленасць арганізацыі ў першай палавіне 2016 года ў Парыжы II пасяджэння беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і правядзенні II Беларуска-французскага бізнес-форуму.

Павел Латушка і Фларанс Манжан падкрэслілі прыярытэт эканамічнага супрацоўніцтва ў двухбаковых адносінах. У палітычнай сферы яны адзначылі актывізацыю дыялогу на ўзроўні кіраўніцтва МЗС Беларусі і МЗС Францыі.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны таксама сумесныя дзеянні па падрыхтоўцы да падпісання беларуска-французскіх пагадненняў у сферы транспарту, аховы навакольнага асяроддзя, прадухілення двайнога падаткаабкладання. Бакі падкрэслілі, што актывізацыя беларуска-французскага культурнага супрацоўніцтва садзейнічае стварэнню лепшай атмасферы для развіцця двухбаковых адносін у іншых сферах.

Павел Латушка праінфармаваў прадстаўніка МЗС Францыі аб развіцці беларуска-французскага рэгіянальнага супрацоўніцтва, аб планах па арганізацыі эканамічных прэзентацый Беларусі ў шэрагу буйных гарадоў Францыі: Тулузе, Ліёне і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі