Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2013

Прадстаўнікі 26 кампаній Шры-Ланкі прымуць удзел у бізнес-форуме ў Мінску

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 26 кампаній і шматпрофільных карпарацый са Шры-Ланкі прымуць удзел у бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы, якія адбудуцца сёння ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Кампаніі Шры-Ланкі зацікаўлены ва ўстанаўленні дзелавых кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія працуюць у наступных напрамках: аўтамабілебудаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі; энергетыка; юрыдычныя, страхавыя і банкаўскія паслугі; турыстычны і гасцінічны бізнес; лагістыка; рэалізацыя чаю, спецый, прыпраў, фруктаў і агародніны, морапрадуктаў; вытворчасць і рэалізацыя тавараў з гумы і каўчуку; рэалізацыя прадукцыі на аснове какосавага валакна; вытворчасць абутку са скуры, вырабаў з тэктылю.

Чакаецца, што ў бізнес-форуме прымуць удзел прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапакса, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, а таксама міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі бізнес-колаў дзвюх краін праводзяцца ў рамках візіту прэзідэнта Шры-Ланкі ў Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі