Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Apr 2017

Прадстаўнікі 12 краін падалі заяўкі на ўдзел у форуме дзелавых кантактаў "Брэст-2017"

11 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 12 краін падалі заяўкі на ўдзел 27-28 красавіка ў другім міжнародным форуме-выстаўцы дзелавых кантактаў "Брэст-2017", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У форуме прымуць удзел дэлегацыі Удмуртыі, Калінінградскай і Бранскай абласцей Расіі, Валынскай і Жытомірскай абласцей Украіны. Мерапрыемства наведаюць дзелавыя колы Польшчы, якія прыбудуць у Брэст з Варшавы, Гданьска, гарадоў Любускага і Люблінскага ваяводстваў. Таксама заяўкі на ўдзел паступілі ад прадстаўнікоў Кітая (правінцыя Хэнань), Іарданіі, Турцыі, Бангладэш, Італіі, Пакістана. Выказваюць цікавасць да форуму бізнесмены з Камеруна, Ганы, Інданезіі.

З патэнцыяльнымі інвестарамі будзе наладжаны дыялог па актуальных пытаннях супрацоўніцтва. У прыватнасці, будзе праведзена кантактна-кааперацыйная біржа, якая дасць магчымасць айчынным прадпрыемствам знайсці партнёраў за мяжой. Адбудуцца прэзентацыі амаль 20 перспектыўных інвестпраектаў. Замежным партнёрам прапануюць укласці капітал у работу прадпрыемстваў, якія займаюцца дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасцю, будаўніцтвам, а таксама ў развіццё сельскай гаспадаркі, турызму.

Паралельна будзе арганізавана выстаўка, на якой свае тавары і паслугі прадставяць прадпрыемствы Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі. Па суседстве размесцяцца экспазіцыі арганізацый з Расіі, Украіны, Пакістана. На выстаўцы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з прапановамі ў розных галінах эканомікі. Праграма форуму ўключае і іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, адбудуцца канферэнцыі на тэмы развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі, аграпрамысловага комплексу, турыстычнай галіны, падтрымкі экспарту.

Першы форум-выстаўка дзелавых кантактаў у Брэсце адбыўся ў красавіку 2016 года. Ён аб'яднаў каля 130 кампаній з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Італіі, Кітая, Латвіі. Выстаўку наведалі прадстаўнікі амаль 30 краін свету, уключаючы прадстаўнікоў гандлёва-эканамічных службаў пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і рэгіянальнае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі