Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2021

Прадпрыемствы Курскай вобласці плануюць працаваць на беларускім рынку праз БУТБ

Прадпрыемствы Курскай вобласці плануюць працаваць на беларускім рынку праз БУТБ
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю Беларусі з Курскай вобласцю (Расія) абмяркоўваліся ў час анлайн-канферэнцыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі, кіраўнік Гомельскага філіяла Беларускай універсальнай таварнай біржы Рыгор Гінсар адзначыў шырокія магчымасці для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Курскай вобласцю за кошт прымянення біржавога механізма і прапанаваў курскім прадпрымальнікам узяць на ўзбраенне гэты інструмент. Паводле слоў прадстаўніка БУТБ, у гэтым годзе расійскія кампаніі сталі актыўней удзельнічаць у біржавых таргах, што станоўча паўплывала на аб'ёмы ажыццёўленых здзелак.

"Агульная сума ўсіх здзелак, праведзеных рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі ў студзені - сакавіку 2021 года, склала амаль $38 млн. У параўнанні з тым жа перыядам мінулага года маем рост у 1,8 раза. Важную ролю ў павелічэнні паказчыкаў біржавога тавараабароту мела ў тым ліку і цеснае супрацоўніцтва з бліжэйшымі рэгіёнамі Расіі. У першую чаргу гэта Смаленская, Бранская і Пскоўская вобласці. Спадзяёмся, што і з Курскай вобласцю атрымаецца наладзіць не менш эфектыўнае ўзаемадзеянне", - сказаў Рыгор Гінсар.

Па выніках анлайн-канферэнцыі некаторыя прадпрыемствы Курскай вобласці выказалі гатоўнасць выставіць сваю прадукцыю на пляцоўку прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ. Так, прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі абсталявання для харчовай прамысловасці, высокатэхналагічных гумавых вырабаў, упаковачных матэрыялаў з паперы і гафрыраванага кардону.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі