Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2015

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" прадставяць навінкі прадукцыі дрэваапрацоўкі на выстаўцы "Будэкспа-2015"

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" прадставяць навінкі прадукцыі дрэваапрацоўкі для будаўнічага комплексу на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Будэкспа-2015", якая пройдзе 17-20 сакавіка ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Удзел у форуме прымуць вядучыя вытворцы драўняна-стружкавых і драўняна-валакністых пліт, вырабаў са слаістай драўніны (фанеры, фанераваных панэлей і інш.), ізаляцыйных драўняна-валакністых пліт, дзвярных і аконных блокаў, паганажных вырабаў і каркасных драўляных дамоў. На агульнай экспазіцыі канцэрна будуць прадстаўлены ААТ "Віцебскдрэў", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Гомельдрэў", РУП "Мазырскі ДАК", ААТ "Лідабудматэрыялы", ААТ "Барысаўскі ДАК", ААТ "ФанДАК" і філіял завода газетнай паперы "Домабудаванне" .

Як адзначылі ў прэс-службе, галоўная мэта ўдзелу прадпрыемстваў у выстаўцы - практычная работа па заключэнні дагавораў з арганізацыямі будаўнічага комплексу на пастаўкі якаснай імпартазамяшчальнай прадукцыі.

"Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" кансалідавана з'яўляюцца самымі буйнымі перапрацоўшчыкамі драўніны ў рэспубліцы. На іх сканцэнтраваны асноўныя дрэваапрацоўчыя магутнасці краіны, - адзначыла прэс-сакратар Ружэна Навіцкая. - У арганізацыях канцэрна прайшла маштабная мадэрнізацыя. Уведзены ў эксплуатацыю высокатэхналагічныя магутныя вытворчасці, якія пачалі выпуск шырокага спектра прадукцыі глыбокай перапрацоўкі драўніны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі