Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2022

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі ў 1,7 раза

Прадпрыемствы
Фота з архiва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" больш як у 1,7 раза павялічылі вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі ў першым квартале 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

У студзені-сакавіку імпартазамяшчальных тавараў выраблена на $265 млн, што склала 171,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2021 года.

Выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі забяспечваюць 27 прадпрыемстваў канцэрна. Таварная наменклатура ахоплівае 49 пазіцый. Гэта тавары, якія раней вырабляліся ў Беларусі ў недастатковай колькасці або наогул не выпускаліся. Да іх адносяцца цэлюлоза, пліты драўняна-валакністыя і драўняна-стружкавыя, фанера, папера і кардон немелаваныя, кардон гафрыраваны і скрыні з яго, мяшкі папяровыя, кардон негафрыраваны, папера газетная і папера санітарна-гігіенічнага прызначэння, вырабы з яе і інш.

"Нарошчваннем вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі прадпрыемствы актыўна пачалі займацца, калі ўвялі ў эксплуатацыю новыя высокатэхналагічныя перапрацоўчыя магутнасці. Праведзеная мадэрнізацыя базавых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў дала магчымасць значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі і забяспечваць яе высокую якасць, - расказалі ў прэс-службе. - Работа па развіцці імпартазамяшчэння будзе прадоўжана. У якасці перспектыўных напрамкаў канцэрн "Беллеспаперапрам" разглядае пашырэнне асартыменту і рост аб'ёмаў вытворчасці розных відаў папяровай і кардоннай упакоўкі як альтэрнатывы поліэтыленавай. Для гэтага ёсць аснова - цэлюлоза, якая вырабляецца ў Светлагорску, і мелаваны кардон, які вырабляецца ў Добрушы".

Таксама прадоўжыцца вытворчасць драўняных пліт, шпалераў, падлогавых ламініраваных пакрыццяў, мэблі, будаўнічых канструкцый і іншых вырабаў з драўніны, паперы і кардону. Бо спектр вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі ў канцэрне не абмяжоўваецца ўстаноўленымі адпаведнай праграмай таварнымі пазіцыямі. Па вялікім рахунку ўвесь пералік тавараў, які вырабляюць прадпрыемствы канцэрна, з'яўляецца альтэрнатывай імпарту, пачынаючы ад простых піламатэрыялаў і заканчваючы складанымі вырабамі глыбокай перапрацоўкі драўніны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі