У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-верасні павялічылі экспарт у Казахстан на 42,3 працэнта

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" за студзень-верасень павялічылі пастаўкі прадукцыі ў Казахстан да $18,3 млн, што на 42,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

У Казахстан прадпрыемствы канцэрна пастаўляюць практычна ўсе віды прадукцыі дрэваапрацоўкі, у першую чаргу мэблю, якая ў агульным аб'ёме экспарту займае больш як 60 працэнтаў. На другой пазіцыі па аб'ёмах продажаў - драўняна-стружкавыя пліты. За дзевяць месяцаў іх адгружана ў Казахстан у пяць разоў больш, чым за гэты ж перыяд мінулага года. Пастаўляюцца таксама драўняна-валакністыя пліты, фанера, піламатэрыялы, дзверы, вокны, розныя драўляныя вырабы, шпалеры, папера, кардон, запалкі і многае іншае.

Сярод краін СНД рынак Казахстана для прадпрыемстваў канцэрна з'яўляецца адным з самых буйных і перспектыўных. Па аб'ёмах паставак ён займае трэцюю пазіцыю, уступаючы толькі Расіі і Украіне. Пры гэтым у прадпрыемстваў канцэрна планамерна пашыраюцца кантакты з партнёрамі з Казахстана, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца, таму ёсць усе перадумовы для далейшага росту экспарту беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі ў гэту краіну.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс