Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2020

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" за І паўгоддзе пашырылі геаграфію экспарту на 18 краін

Прадпрыемствы
Анатоль Бубен

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" за першае паўгоддзе пашырылі геаграфію экспартных паставак на 18 краін. Аб гэтым сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы на тэму развіцця харчовай прамысловасці заявіў кіраўнік ведамства Анатоль Бубен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За першае паўгоддзе канцэрнам выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі эфектыўнасці работы прадпрыемстваў. Экспарт у цэлым па канцэрне выкананы на 105 працэнтаў. За паўгоддзе прыбавілі 18 краін. Сёння пастаўкі ажыццяўляюцца ў 58 дзяржаў свету. Пачалася работа па арганізацыі гандлёвага прадстаўніцтва канцэрна ў Кітаі", - расказаў прадстаўнік "Белдзяржхарчпрама".

Упершыню дасягнута дамоўленасць аб пастаўках айчыннага цукру ў Кітай. Першая партыя памерам 10 тыс. т цукру будзе адгружана ў бліжэйшы час. "І кантракт ёсць на наступныя 10 тыс. т", - адзначыў Анатоль Бубен. Паводле яго даных, праблем з рэалізацыяй цукру няма, увесь выпускаемы заводамі аб'ём распісаны да канца сезона.

Кіраўнік канцэрна падкрэсліў, што ўсё гэта пацвярджае правільнасць прынятага кіраўніком дзяржавы рашэння аб неўвядзенні каранцінных мер ва ўмовах пандэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі