Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2022

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі прадукцыю на выстаўцы ва Улан-Батары

Прадпрыемствы
Фота канцэрна "Белдзяржхарчпрам"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі прадукцыю на міжнароднай выстаўцы Ulaanbaatar Partnership, што адкрылася сёння ў сталіцы Манголіі Улан-Батары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Сваю прадукцыю дэманструюць 13 прадпрыемстваў канцэрна: "Чырвоны харчавік", "Камунарка", "Спартак", "КФ "Слодыч", "Маларыцкі КАСК", Старадарожскі плодаагароднінны завод, "Крыніца", "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", "Белалка", "Прыдзвінне", Мінскі маргарынавы завод, "Лідахарчканцэнтраты" і "Белсолад". 

На беларускім стэндзе арганізацыі "Белдзяржхарчпрама" прэзентуюць як ужо вядомыя гандлёвыя маркі, так і новыя віды прадукцыі. Прадстаўлены шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў, прадукты хуткага прыгатавання, харчовыя канцэнтраты, дзіцячае харчаванне, алкагольныя напіткі, соусы і алей, прадукцыя з пладоў і ягад, у тым ліку новая лінейка морсаў і нектараў, сокі, джэмы, варэнне, грыбы і іншыя харчовыя тавары.

"Белдзяржхарчпрам" таксама прыме ўдзел у некаторых мерапрыемствах дзелавой праграмы форуму, у семінары з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Дзмітрыя Гарэліка па ўмовах работы на рынку гэтай краіны. Акрамя таго, адбудзецца беларуска-мангольскі эканамічны форум і кантактна-кааперацыйная біржа, дзе ўдзельнікі экспазіцыі абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва з прадстаўнікамі мангольскага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі