Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2021

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" плануюць заключыць кантракты на $2 млн на выстаўцы Gulfood у Дубаі

Прадпрыемствы

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" плануюць заключыць кантракты больш як на $2 млн у час міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood-2021 у Дубаі (ААЭ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе канцэрна.

"Агульная сума кантрактаў, якія прадпрыемствы канцэрна плануюць заключыць у Дубаі, складзе больш за $2 млн, - адзначылі ў прэс-службе. - Так, у першы дзень перагавораў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" заключыла кантракт на $1 млн, а прадстаўнікі ТАА "Белхарчпрам" падпісалі дагавор на пастаўку беларускіх прадуктаў на $500 тыс.".

Таксама ў рамках выстаўкі запланавана падпісанне кантрактаў па пастаўках беларускай лікёра-гарэлачнай прадукцыі ў краіны Афрыкі (Нігерыя, Гана, ПАР), Аман і Ірак. "ААТ "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск крышталь Груп" пашырыла лінейку гарэлкі ALPHA LINE за кошт новага фармату (1 л) і смакавых варыянтаў (з кавай), якая будзе прадстаўлена на рынку Блізкага Усходу і краін Афрыкі", - расказалі ў канцэрне.

"Белдзяржхарчпрам" прадставіў гасцям і ўдзельнікам выстаўкі шмат распрацовак беларускіх тэхнолагаў. У прыватнасці, ААТ "Чырвоны харчавік" акрамя манафлёрных відаў мёду прэзентавала навінкі: узбіты мёд з журавінамі, клубніцамі, чарніцамі, вішняй, лімонам і імбірам, а таксама мядовыя дэсерты з фундуком, міндалем і грэцкім арэхам. Як адзначылі ў прэс-службе, гэта прадукцыя ўжо заваявала цікавасць у наведвальнікаў мерапрыемства. Таксама высокім попытам карыстаецца і беларускі рапсавы алей.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок высока ацаніў патэнцыял прадукцыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" на рынку Блізкага Усходу.

Gulfood-2021 - буйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка прадуктаў харчавання і напіткаў. Яна праходзіць у Дубаі (ААЭ) з 21 па 25 лютага. З улікам прымаемых арганізатарамі мер бяспекі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса пляцоўка стане адным з першых глабальных выставачных мерапрыемстваў у 2021 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі