Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2023

Прадпрыемствы Беларусі і Уладзімірскай вобласці падпішуць пагадненні ў сферы імпартазамяшчэння

Прадпрыемствы Беларусі і Уладзімірскай вобласці падпішуць пагадненні ў сферы імпартазамяшчэння
Фота з архiва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Уладзімірскай вобласці Расіі Аляксандр Аўдзееў у час сустрэчы са старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаілам Мятлікавым расказаў аб прыярытэтных напрамках узаемадзеяння рэгіёна з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Супрацоўніцтва, якое развіваецца паміж Беларуссю і Расіяй, цяпер мае практычны характар, адзначыў Аляксандр Аўдзееў. "У цяперашніх геапалітычных умовах санкцыйнага націску пытанні пошуку кааперацыйных сувязей і элементаў імпартазамяшчэння выходзяць на першы план. Гэта праяўляецца літаральна ва ўсім. Нядаўна мы ажыццявілі бізнес-місію, па выніках якой плануецца падпісанне трох дагавораў з беларускім бокам. Напрыклад, адыходзяць імпартныя пастаўшчыкі з прадпрыемстваў Беларусі, а прадпрыемствы Уладзімірскай вобласці прапаноўваюць замяніць гэту прадукцыю аналагічнай, што дазваляе не спыняць вытворчасць і заставацца канкурэнтаздольнымі. Гэта працуе і ў адваротны бок. Ва ўладзімірскіх прадпрыемстваў быў кантракт з чэшскім вытворцам рухавікоў, а цяпер такія ж мінскія рухавікі спакойна становяцца на нашу тэхніку. Таму такія дзелавыя мерапрыемствы і кааперацыя прыводзяць да павелічэння імпартнага і экспартнага тавараабароту", - сказаў губернатар.

Паводле яго слоў, пасля падпісання пагаднення паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Уладзімірскай вобласці будуць падпісаны яшчэ некалькі дагавораў аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі.  "Гэтыя кантракты паўплываюць на эканамічныя паказчыкі Беларусі і Уладзімірскай вобласці", - упэўнены Аляксандр Аўдзееў.

Губернатар таксама расказаў, у якіх яшчэ сферах можа быць наладжана супрацоўніцтва. "Напрыклад, вытворца халадзільнікаў "Атлант" супрацоўнічаў з нямецкай хіміка-прамысловай кампаніяй "Хенкель". З-за санкцый гэта больш немагчыма. Наша фірма "Адгезіў" можа прапанаваць абсалютна такую ж прадукцыю хімічнага прызначэння, герметыкі і шэраг іншых сродкаў, якія поўнасцю замяшчаюць тавары кампаніі "Хенкель". І гэта толькі тое, што ляжыць на паверхні", - прывёў прыклад ён.

Наперадзе работа і з іншымі напрамкамі. "Нам паступіла прапанова паўдзельнічаць у таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы, дзе можна прапаноўваць любыя партыі тавару любога прызначэння. Гэта стане добрай магчымасцю для пашырэння тавару нашых кампаній", - дадаў Аляксандр Аўдзееў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі