У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2017

Прадпрыемствы Беларусі і Іспаніі маюць намер рэалізаваць шэраг інвестпраектаў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Беларусі і Іспаніі маюць намер рэалізаваць шэраг інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар па міжнародным гандлі і інвестыцыях Міністэрства эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Іспаніі Хасэ Луіс Кайсер па выніках першага пасяджэння сумеснай міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшыя месяцы будуць дасягнуты дамоўленасці аб інвестыцыйных праектах паміж іспанскімі і беларускімі прадпрыемствамі", - сказаў Хасэ Луіс Кайсер.

Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць іспанскага боку садзейнічаць развіццю і ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю. "Інструменты, якія прапануе дзяржаўны сакратарыят па гандлі і фонд па інтэрнацыяналізацыі іспанскіх прадпрыемстваў, у поўным распараджэнні беларускага боку для фінансавання сумесных праектаў паміж беларускімі і іспанскімі прадпрыемствамі", - адзначыў гендырэктар.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка канстатаваў, што інвестыцыйнае супрацоўніцтва з'яўляецца важным аспектам гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Аднак у гэтай сферы, на яго думку, бакі не ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюць існуючы патэнцыял. "Але я ўпэўнены, што эфектыўная работа нашай камісіі будзе садзейнічаць павелічэнню колькасці сумесных інвестпраектаў", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс