Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2021

Прадпрыемствы Арлоўскай вобласці Расіі плануюць прадаваць металапрадукцыю і абсталяванне праз БУТБ

Прадпрыемствы Арлоўскай вобласці Расіі плануюць прадаваць металапрадукцыю і абсталяванне праз БУТБ

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамоўленасць аб арганізацыі паставак у Беларусь кабельна-правадніковай прадукцыі, грузападымальнага абсталявання і цвердацельных рэле расійскай вытворчасці дасягнута па выніках візіту на Беларускую ўніверсальную таварную біржу дэлегацыі дзелавых колаў Арлоўскай вобласці Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У якасці кропкі ўваходу на беларускі рынак расійскія кампаніі плануюць выкарыстоўваць пляцоўку БУТБ. Паводле слоў кіраўніка бізнес-дэлегацыі - дырэктара Цэнтра падтрымкі экспарту Арлоўскай вобласці Інесы Волкавай, Беларусь уваходзіць у тройку асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў рэгіёна і ўмацаванне супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі мае прыярытэтнае значэнне.

"Арлоўская вобласць традыцыйна лідзіруе па аб'ёмах несыравіннага экспарту сярод іншых суб'ектаў Цэнтральнай федэральнай акругі, а Беларусь - адзін з ключавых рынкаў збыту разам з Латвіяй і Казахстанам. У 2020 годзе прадпрыемствы рэгіёна паставілі ў Беларусь прадукцыю амаль на $41 млн. Спадзяёмся, што дзякуючы біржавой пляцоўцы ў нашых кампаній з'явіцца дадатковы канал продажаў і магчымасць атрымаць прамы доступ да буйнейшых беларускіх спажыўцоў", - адзначыла Інеса Волкава.

Намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла выказаў зацікаўленасць біржы ў прыходзе на таргі новых кампаній з Арлоўскай вобласці, падкрэсліўшы, што для расійскага бізнесу на біржавой пляцоўцы створаны ўсе неабходныя ўмовы. "Для суб'ектаў гаспадарання Расійскай Федэрацыі ў нас дзейнічае спрошчаная працэдура акрэдытацыі, таму ад падачы дакументаў да першай здзелкі часам праходзіць усяго 2-3 дні. Пры гэтым самі таргі праводзяцца ў аддаленым рэжыме праз інтэрнэт, а дагаворы падпісваюцца электронным лічбавым подпісам. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем кантролю за выкананнем біржавых здзелак. З гэтай мэтай у нас укаранёны інструменты, самы эфектыўны з якіх - работа праз рахункі біржы па схеме "пастаўка супраць плацяжу". У гэтым выпадку рызыкі абодвух бакоў здзелкі зводзяцца да нуля", - запэўніў прадстаўнік БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі