Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2014

Прадпрыемства "Адані" з'яўляецца прыкладам у развіцці навукова-прамысловай галіны Беларусі

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемства "Адані" паказвае прыклад, якім чынам павінна развівацца навукова-прамысловая галіна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў у час наведвання ўнітарнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску рэнтгенаграфічных сканераў, што выкарыстоўваюцца як у галіне медыцыны, так і бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адані" - гэта ўнікальнае прадпрыемства, якое мае сваю гісторыю. Важна, што яно расце далей, паказваючы прыклад, якім чынам павінна развівацца навукова-прамысловая галіна рэспублікі. Суадносіны работнікаў на прадпрыемстве выглядаюць наступным чынам: 80 працэнтаў - гэта фізікі, інжынеры, праграмісты, 20 працэнтаў - рабочыя", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён падкрэсліў, што ўся прадукцыя, якая выпускаецца УП "Адані", уключана ў праграму імпартазамяшчэння. "Тут вырабляюць тэхніку, якая неабходна, перш за ўсё, у галіне ахове здароўя рэспублікі. Так, усім вядомыя перасовачныя і стацыянарныя "Пульмасканы" выпускаюць на гэтым прадпрыемстве. Тут жа вырабляюць тэхніку, што забяспечвае бяспеку на многіх аб'ектах Беларусі", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У сваю чаргу генеральны дырэктар прадпрыемства "Адані" прафесар Уладзімір Лінёў расказаў, што ў гэты час арганізацыя пашырае свае вытворчыя магутнасці. Хутка ў "Адані" з'явіцца інавацыйна-вытворчы комплекс, якія будзе займацца распрацоўкай новых тэхналогій. Яго плануецца запусціць ужо ў наступным годзе.

Прадпрыемства заснавана ў 1991 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці медыцынскай рэнтгенаўскай тэхнікі, сістэм бяспекі і прыборабудавання. Усе праекты арганізацыя рэалізуе за ўласны кошт. Цяпер прадпрыемства вырабляе амаль 40 відаў навукаёмістага абсталявання, 85 працэнтаў якога экспартуецца. Так, сканеры пастаўляюць больш як у 60 краін, у ліку якіх ЗША, Кітай, краіны Еўрасаюза, Афрыкі. Працуюць на прадпрыемстве амаль 350 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі