Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2021

Прадаўцы лесапрадукцыі і цэменту ўзначалілі рэйтынг экспарцёраў на БУТБ

Прадаўцы лесапрадукцыі і цэменту ўзначалілі рэйтынг экспарцёраў на БУТБ
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўцы лесапрадукцыі і цэменту ўзначалілі рэйтынг экспарцёраў на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У тройку буйнейшых экспарцёраў тавараў праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу па выніках першага квартала 2021 года ўвайшлі УП "Беллесэкспарт" (спецэкспарцёр Міністэрства лясной гаспадаркі), ДП "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія" і УП "Віцебская лесапільня". У параўнанні са студзенем - сакавіком 2020 года агульная сума экспартных здзелак, ажыццёўленых гэтымі кампаніямі, павялічылася на 29 працэнтаў і склала $78,3 млн. Такім чынам, лідары рэйтынгу экспарцёраў забяспечылі амаль палавіну ўсіх экспартных паставак праз БУТБ.

"На долю лесапрадукцыі прыпала 67 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту ў першым квартале, таму цалкам лагічна, што вядучымі экспарцёрамі сталі прадпрыемствы лесапрамысловага комплексу. Цяпер на знешнія рынкі у асноўным пастаўляюцца піламатэрыялы, аднак з улікам папулярнасці зялёнай энергетыкі ў краінах Еўропы чакаем рост попыту і на беларускія паліўныя гранулы", - расказалі ў прэс-службе.

Пры гэтым у якасці станоўчага моманту адзначаецца актыўны ўдзел у біржавых таргах Беларускай цэментнай кампаніі, што дало магчымасць ёй заняць другі радок у рэйтынгу экспарцёраў, якія працуюць на БУТБ.

"Дыверсіфікацыя экспартных паставак зніжае знешнегандлёвыя рызыкі, таму мы вітаем пашырэнне долі цэменту ў структуры экспартных здзелак. Па выніках першых трох месяцаў бягучага года экспарт гэтай прадукцыі праз біржавую пляцоўку вырас амаль у пяць разоў, да $10,2 млн. Такая высокая дынаміка абумоўлена зацікаўленасцю БЦК у заключэнні доўгатэрміновых кантрактаў з пастаўкай на працягу года. Таму калі такая збытавая палітыка будзе прымяняцца і ў будучым, можна прагназаваць далейшае павелічэнне біржавых продажаў цэменту на экспарт", - падкрэслілі ў БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі