Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2012

Попыт ізраільскіх бізнесменаў на інвестыцыі ў Беларусь расце - С.Місежнікаў

6 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Попыт ізраільскіх бізнесменаў на інвестыцыі ў Беларусь расце. Аб гэтым заявіў міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

4 верасня ў Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Па выніках пасяджэння бакі намецілі новыя напрамкі ўзаемадзеяння ў розных галінах. Наладжаны кантакты паміж дзелавымі коламі дзвюх краін. Акрамя таго, падпісаны важныя для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва дакументы.

Паводле слоў Стаса Місежнікава, аб росце цікавасці ізраільскага бізнесу ў Беларусі сведчыць той факт, што аб'ём інвестыцый узрос з $50 млн. на першапачатковым этапе да $300 млн. цяпер.

Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы адзначыў, што падпісаныя па выніках трэцяга пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву дакументы змяшчаюць канкрэтныя мерапрыемствы, што сведчыць аб вялікіх перспектывах супрацоўніцтва. "Калі першыя праекты датычыліся ў асноўным сельскай гаспадаркі, то сёння размова ідзе аб узаемадзеянні ў сферы новых тэхналогій, турызму і гэтак далей, - сказаў віцэ-прэм'ер. - У бліжэйшы час чакаецца старт рэалізацыі дзясятка новых праектаў, у прыватнасці ў фармакалогіі, вытворчасці кармавых дабавак, развіцці рыбаводных гаспадарак па гадоўлі каштоўных парод рыб".

Міхаіл Русы назваў адным з галоўных вынікаў стварэнне цэнтра перспектыўных ізраільскіх тэхналогій па розных напрамках. Мяркуецца, што ён будзе базіравацца ў Мінскай вобласці. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у развіцці беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва зацікаўлены рэгіёны краіны, якія і будуць развіваць канкрэтную інвестыцыйную дзейнасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі