Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2023

Пляцоўка БУТБ дала магчымасць уключыць у гасабарот 274 аб'екты ў 2022 годзе

Пляцоўка БУТБ дала магчымасць уключыць у гасабарот 274 аб'екты ў 2022 годзе
Фота з архiва

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка Беларускай універсальнай таварнай біржы дала магчымасць уключыць у гасабарот 274 аб'екты маёмасці ў 2022 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У 2022 годзе па выніках электронных таргоў на пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" у гаспадарчы абарот былі ўключаны 274 аб'екты невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, што на 33 працэнты больш, чым у 2021 годзе. Пры гэтым, паводле інфармацыі БУТБ, якая з'яўляецца аператарам гэтай электроннай гандлёвай пляцоўкі (ЭГП), каля трэці ўсіх аб'ектаў удалося рэалізаваць з павышэннем пачатковай цаны. У выніку бюджэт і ўладальнікі маёмасці атрымалі дадатковую выручку ў памеры Br1,6 млн.

"У якасці арганізатараў на пляцоўцы зарэгістраваны ўсе камітэты дзяржаўнай маёмасці, аднак найбольш актыўна магчымасці электронных таргоў на працягу мінулага года выкарысталі тры з іх: "Брэстаблмаёмасць", "Гомельаблмаёмасць" і "Гроднааблмаёмасць". У сукупнасці яны аб'явілі 302 працэдуры электронных таргоў, па выніках якіх знойдзены новыя ўладальнікі для 184 аб'ектаў маёмасці. Асаблівым попытам карыстаюцца аб'екты коштам, роўным адной базавай велічыні. Як правіла, гэта размешчаныя ў сельскай мясцовасці будынкі былых дзіцячых садоў, школ, лазняў і іншых элементаў інфраструктуры. Пасля капітальнага рамонту і пераабсталявання ў іх размяшчаюцца аб'екты грамадскага харчавання, бытавых паслуг або складскія памяшканні", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

На біржы таксама адзначылі, што адной з ключавых тэндэнцый мінулага года стала больш шырокае прымяненне ЭГП для рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, што звязана з лічбавізацыяй сферы маёмасных адносін і ростам папулярнасці электронных інструментаў адчужэння маёмасці.

"У адрозненне ад дзяржарганізатараў, якія ў асноўным выстаўляюць на таргі будынкі, збудаванні і зямельныя ўчасткі, прыватнікі прыходзяць на пляцоўку, каб прадаць прамысловае абсталяванне, аўтамабілі і спецтэхніку. Пры гэтым у большасці выпадкаў таргі па такіх аб'ектах маёмасці рэзультатыўныя. Гэта значыць за лот канкурыруюць два і больш патэнцыяльныя пакупнікі, што служыць дадатковым стымулам для прадаўцоў, якім важна рэалізаваць маёмасць як мага даражэй", - падкрэслілі ў прэс-службе біржы.

Самым дарагім лотам 2022 года сталі капітальныя пабудовы па вул. Карла Лібкнехта, 68А ў Мінску, прададзеныя за Br1,1 млн, а самую высокую эфектыўнасць забяспечылі таргі за будынак выставачнай залы Брагінскага гістарычнага музея. На яго прэтэндавалі 8 удзельнікаў, якія зрабілі 12,75 тыс. ставак. У выніку пры стартавай цане Br32 лот падаражэў у 1876 разоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі