У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Стд 2020

План пераходу на экаўпакоўку зацверджаны ў Беларусі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года нумар 7, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Планам прадугледжана, што пры правядзенні масавых мерапрыемстваў будзе арганізоўвацца раздзельны збор адходаў, у 2020-2021 гадах укарэняць дэпазітную (закладную) сістэму абарачэння спажывецкай упакоўкі. Запланавана павялічыць аб'ёмы вытворчасці экалагічна бяспечнай (у тым ліку папяровай, шкляной, біяраскладальнай) упакоўкі.

МАРГ разам з зацікаўленымі даручана вызначыць пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога будуць забаронены ў аб'ектах грамадскага харчавання з 1 студзеня 2021 года.

Акрамя таго, неабходна будзе прадумаць эканамічныя стымулы для пераходу на экаўпакоўку. У 2021 годзе ва ўрад трэба ўнесці праект пастановы, які прадугледжвае паэтапнае абмежаванне максімальнай ёмістасці палімернай тары, што прымяняецца для разліву піва і слабаалкагольных напіткаў, да 1 літра ўключна.

У галіне правядзення навуковых даследаванняў прадугледжваецца рэалізаваць план дзеянняў па стварэнні тэхналогіі і вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі з расліннай сыравіны.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць выкананне плана мерапрыемстваў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс