Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Dec 2022

Піламатэрыялы на $12,3 млн прададзены ў Кітай праз БУТБ

Піламатэрыялы на $12,3 млн прададзены ў Кітай праз БУТБ
Фота з архiва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 62 тыс. куб.м піламатэрыялаў агульнай вартасцю 85,5 млн юаняў, або $12,3 млн у эквіваленце, рэалізаваны ў Кітайскую Народную Рэспубліку па выніках спецыяльнай экспартнай гандлёвай сесіі, што адбылася на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Паводле інфармацыі БУТБ, гэтыя таргі сталі рэкорднымі як па суме праведзеных здзелак, так і па аб'ёме прададзенага ў КНР рэсурсу. У гандлёвай сесіі прынялі ўдзел тры беларускія прадаўцы і 13 замежных пакупнікоў.

"Спецыяльныя гандлёвыя сесіі адрозніваюцца ад звычайных экспартных таргоў тым, што кошт лота ўжо ўключае ў сябе дастаўку тавару да пэўнага пункта ў краіне прызначэння - дадзеным выпадку ў Кітаі. Гэта значыць, што нават калі лот куплены нерэзідэнтам КНР, ён усё роўна абавязаны рэалізаваць тавар на кітайскім рынку. У сувязі з гэтым акрамя васьмі кітайскіх кампаній у якасці пакупнікоў у праведзеных таргах удзельнічалі прадстаўнікі пяці краін Азіі і Еўропы. Пры гэтым нельга не адзначыць даволі высокі ўзровень канкурэнцыі. Так, на некаторыя лоты прэтэндавалі па тры-чатыры ўдзельнікі, а рост стартавых цэн дасягаў 4 працэнтаў. У выніку рэзідэнты КНР і Сінгапура набылі 10 лотаў піламатэрыялаў аб'ёмам 62,2 тыс. кубаметраў, інакш кажучы, палавіну ад усёй выстаўленай на таргі пілапрадукцыі", - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Спецыяльныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітай праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 года пры падтрымцы Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Галоўная мэта - дыверсіфікацыя экспартных паставак прадукцыі айчынных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і павелічэнне экспартнай выручкі за кошт прымянення канкурэнтнага механізму біржавых таргоў. Свой рэсурс на спецсесіі выстаўляюць не толькі падведамныя Мінлясгасу арганізацыі, але і прыватныя дрэваапрацоўшчыкі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі