У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2017

Перспектывы паставак беларускай тэхнікі ў Інданезію абмеркаваны ў Джакарце

Перспектывы паставак беларускай тэхнікі ў Інданезію абмеркаваны ў Джакарце18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы паставак беларускай тэхнікі абмеркаваны ў час рабочага візіту дэлегацыі Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса ў Інданезію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніцтвам гандлёвага дома ААТ "БелАЗ" і інданезійскім партнёрам прадпрыемства. У час перагавораў абмяркоўвалася рэалізацыя праекта па пастаўцы 40 кар'ерных самазвалаў у Інданезію і перспектывы новых паставак беларускай тэхнікі.

Намеснік міністра таксама правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі. Бакі разгледзелі шляхі развіцця беларуска-інданезійскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, абмеркавалі абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў верхніх палат парламентаў, умацаванне палітычных кантактаў і пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва.

У час візіту беларускай дэлегацыі ў Джакарце пад эгідай гандлёва-прамысловых палат абедзвюх краін адбыўся беларуска-інданезійскі бізнес-форум. На мерапрыемстве быў прэзентаваны гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, экспартныя магчымасці вядучых прадпрыемстваў краіны, у тым ліку Беларускай калійнай кампаніі, БелАЗа, МТЗ, "Белшыны", МАЗа, Беларускага нафтавага гандлёвага дома, Верхнядзвінскага масласырзавода.

Праведзены перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі аб устанаўленні і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Па выніках форуму дасягнуты дамоўленасці аб нарошчванні двухбаковага гандлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс