Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Feb 2021

Першыя валідацыйныя серыі вакцыны "Спадарожнік V" вырабілі ў Беларусі

Першыя валідацыйныя серыі вакцыны

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя валідацыйныя серыі вакцыны "Спадарожнік V" вырабілі ў Беларусі, паведаміў БЕЛТА міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), АТ "Генерыум" і РУП "Белмедпрэпараты", буйнейшае беларускае фармацэўтычнае прадпрыемства, запускаюць вытворчасць першай у свеце зарэгістраванай вакцыны супраць каранавіруса "Спадарожнік V".

На пляцоўках "Белмедпрэпаратаў" па расійскай тэхналогіі разліты першыя валідацыйныя серыі гэтай вакцыны. "Пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый вакцыны "Спадарожнік V" будзе ажыццёўлена напрацоўка прамысловых серый прэпарата", - дадаў Дзмітрый Піневіч.

Акрамя таго, РФПІ і партнёры вядуць работу па тэсціраванні тэхналогіі поўнага цыкла выпуску "Спадарожнік V" на вытворчых магутнасцях у Беларусі. Выпуск вакцыны на пляцоўках прадпрыемства "Белмедпрэпараты" дасць магчымасць поўнасцю забяспечыць патрэбнасць краіны ў вакцыне супраць каранавіруса.

Як адзначыў генеральны дырэктар Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў, РФПІ і партнёры гатовы ўжо ў бліжэйшым будучым забяспечыць вытворчасць дастатковай колькасці прэпарата ў Беларусі для поўнага задавальнення патрэбнасцей краіны. Наладжванне ўласнай вытворчасці дасць магчымасць істотна нарасціць маштабы вакцынацыі пры адсутнасці лагістычных выдаткаў.

Беларусь стала першай дзяржавай пасля Расіі, якая афіцыйна зарэгістравала "Спадарожнік V". Рэгістрацыйнае пасведчанне вакцыне было выдадзена 21 снежня 2020 года. У кастрычніку 2020 года ў Беларусі пачаліся першыя замежныя клінічныя даследаванні "Спадарожнік V". Вакцынацыя добраахвотнікаў праводзілася ў ходзе двайнога сляпога рандамізаванага плацэба - кантралюемага клінічнага даследавання ў васьмі медыцынскіх установах, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. Першая партыя прэпарата "Спадарожнік V" у Беларусь была пастаўлена ў канцы снежня 2020 года.

Адзначаецца, што вакцына "Спадарожнік V", распрацаваная расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя ганаровага акадэміка М.Ф.Гамалеі, мае шэраг ключавых пераваг. У прыватнасці, яе эфектыўнасць вышэйшая за 90 працэнтаў, вакцына забяспечвае поўную ахову ад цяжкіх выпадкаў захворвання на каранавірус. Прэпарат створаны на праверанай і добра вывучанай платформе адэнавірусных вектараў чалавека, якія выклікаюць звычайную прастуду і з якімі чалавецтва сутыкалася на працягу тысячагоддзяў. Выкарыстоўваюцца два розныя вектары для двух уколаў у працэсе вакцынацыі, што фарміруе больш устойлівы імунітэт у параўнанні з вакцынамі, якія выкарыстоўваюць аднолькавы механізм дастаўкі для абодвух уколаў. Бяспека, эфектыўнасць і адсутнасць доўгатэрміновых негатыўных наступстваў у адэнавірусных вакцын даказаны ў больш як 250 клінічных даследаваннях на працягу двух дзесяцігоддзяў.

Прэпаратам "Спадарожнік V" вакцынаваны ўжо больш як 1,5 млн чалавек. Вакцына адобрана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палесціне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Гвінеі, Тунісе і Арменіі. Ініцыяваны працэс рэгістрацыі вакцыны ў ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі