Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2020

Першы этап стварэння агульнага рынку газу ў ЕАЭС павінен быць завершаны ў 2020 годзе - Галоўчанка

Першы этап стварэння агульнага рынку газу ў ЕАЭС павінен быць завершаны ў 2020 годзе - Галоўчанка

9 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Першы этап стварэння агульнага рынку газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць завершаны ў 2020 годзе, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фарміраванне агульных энергетычных рынкаў у ЕАЭС, звязанае з забеспячэннем недыскрымінацыйных падыходаў у галіне цэнаўтварэння, тарыфаў, доступу да паслуг натуральных манаполій, разглядаем у якасці важнейшай задачы для стварэння сапраўды эканамічнага саюза. У сувязі з гэтым нагадаю, што ў адпаведнасці з праграмай фарміравання агульнага рынку газу першы этап адпаведнай работы (а гэта фарміраванне метадычнай і арганізацыйнай асновы) павінен быць завершаны ў бягучым годзе", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён лічыць, што да канца года краінам ЕАЭС трэба прыкласці намаганні для адпрацоўкі астатніх праектаў дакументаў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, у існуючай геапалітычнай сітуацыі, выкліканай не толькі каранавіруснай інфекцыяй, але і шэрагам іншых фактараў, "у свеце зноў назіраецца рост нацыянальнага пратэкцыянізму, абмежаванне трансферту найноўшых тэхналогій, імкненне найбольш развітых краін захаваць сваё дамінаванне на шкоду краінам, якія сталі на шлях развіцця, і краінам з пераходнай эканомікай".

"Таму нам трэба паскорана дабівацца поўнамаштабнага выканання мэт і задач, закладзеных у Дагаворы аб ЕАЭС, ствараць сапраўды агульныя безбар'ерныя рынкі тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы. Прычым яны павінны ахопліваць усе таварныя групы і пераважную большасць сектараў паслуг", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка мяркуе, што ва ўстараненні бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС ужо дасягнуты пэўныя вынікі. У той жа час, на яго думку, "алічбоўка" бар'ераў, ацэнка іх негатыўнага ўплыву на ўзаемны гандаль дасць магчымасць выдзяляць прыярытэты ў іх устараненні.

Прэм'ер-міністр таксама выказаўся за актывізацыю работы па запуску ў ЕАЭС сумесных прамысловых праектаў з высокім інтэграцыйным эфектам, а таксама за аб'яднанне намаганняў у імпартазамяшчэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі