Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Стд 2021

Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку

Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку
Фота з архiва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС сёння зноў уключаны ў сетку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"У 12.19 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку. Ідзе планавае павышэнне яго магутнасці да намінальнай у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі", - паведамілі ў прэс-службе.

Выпрабаванні сістэм і абсталявання на намінальнай магутнасці будуць прадоўжаны.

Як паведамлялася, 16 студзеня першы энергаблок БелАЭС быў адключаны ад сеткі пасля таго, як спрацавала сістэма абароны генератара. Радыяцыйны фон у раёне станцыі заставаўся ў норме. Паводле інфармацыі "Белэнерга", энергасістэма Беларусі працавала ўстойліва.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі павінен быць уведзены ў I паўгоддзі 2022-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі