Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2021

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 1,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 1,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаблок нумар 1 Беларускай атамнай станцыі з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў 1,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты час на першым энергаблоку праходзіць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. З моманту ўключэння энергаблока ў сетку (3 лістапада 2020 года) ужо выпрацавана каля 1,5 млрд кВт.гадз электрычнай энергіі, - сказаў Віктар Каранкевіч. - У далейшым мы плануем завяршаць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі - правядзенне дынамічных выпрабаванняў з наступным пераходам на комплекснае апрабаванне першага энергаблока на працягу 15 сутак работы на поўнай намінальнай магутнасці".

Паводле яго слоў, пасля гэтага будзе арганізавана работа па прыёмцы блока ў прамысловую эксплуатацыю ўрадавай прыёмачнай камісіяй.

Па другім энергаблоку будаўніча-мантажная гатоўнасць складае 78 працэнтаў. "Ажыццяўляецца мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання, тэхналагічных сістэм, пракладка кабельнай прадукцыі, работа па вертыкальнай планіроўцы і будаўніцтве дарог", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі