Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2017

Першы энергаблок БелАЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, паведаміў галоўны інжынер РУП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Раней паведамлялася, што першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

"Тэрмін - снежань 2019 года, увод першага энергаблока. Павінна быць поўная гатоўнасць, я думаю, наша задача - дабіцца гэтай поўнай гатоўнасці ў тэрмін, да чаго і будзем імкнуцца", - сказаў Анатоль Бондар.

На гэты час на першым энергаблоку зманціраваны корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары. Завяршылася зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода - гэта ключавая падзея для падрыхтоўкі да запуску першага блока.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць).-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі