Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2022

Першы энергаблок БелАЭС даў магчымасць замясціць амаль 1,8 млрд куб.м прыроднага газу

Першы энергаблок БелАЭС даў магчымасць замясціць амаль 1,8 млрд куб.м прыроднага газу
Фота з архiва

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС даў магчымасць замясціць амаль 1,8 млрд куб.м прыроднага газу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Як расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, з моманту ўключэння першага блока атамнай станцыі ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 6,9 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Гэта дало магчымасць замясціць амаль 1,8 млрд куб.м прыроднага газу, што амаль супастаўна з гадавым аб'ёмам яго спажывання насельніцтвам краіны.

Ён таксама праінфармаваў аб ходзе работ на другім энергаблоку БелАЭС. У рамках этапу фізічнага пуску ў актыўную зону рэактара блока загружана свежае ядзернае паліва. "Мы знаходзімся на падэтапе, калі праходзяць гідравыпрабаванні на шчыльнасць рэактарнай устаноўкі - яе першага і другога контураў", - адзначыў міністр. Далей плануецца выхад на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі з правядзеннем адпаведных выпрабаванняў і даследаванняў. Наступны этап - гэта энергетычны пуск і выдача ў сетку першых кілават-гадзін.

З уводам другога энергаблока ў эксплуатацыю аб'ём вытворчасці электраэнергіі на АЭС складзе каля 18,5 млрд кВт.гадз у год, што дасць магчымасць штогод замяшчаць 4,5 млрд куб.м прыроднага газу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі