Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2022

Першую здзелку ў кітайскіх юанях ажыццявілі на БУТБ

Першую здзелку ў кітайскіх юанях ажыццявілі на БУТБ
Фота з архiва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую экспартную здзелку з разлікамі ў кітайскіх юанях зарэгістравалі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У якасці прадаўца выступіла кітайская дрэваапрацоўчая кампанія, якая працуе на беларускім рынку, а ў якасці пакупніка - буйны еўрапейскі трэйдар, які займаецца пастаўкамі пілапрадукцыі ў краіны ЕС, Азіі і Афрыкі. У выніку ажыццяўлення здзелкі рэалізаваны абразныя піламатэрыялы хвойных парод на агульную суму 1,8 млн кітайскіх юаняў, або $287 тыс. у эквіваленце. "Пры разліках у юанях зніжаюцца валютныя рызыкі ўдзельнікаў здзелкі, а таксама значна скарачаюцца тэрміны паступлення грашовых сродкаў на кошт прадаўца", - адзначыў Раман Яніў.

Магчымасць пазначаць кошт тавараў і разлічвацца па біржавых здзелках у кітайскіх юанях з'явілася ў канцы мінула года дзякуючы рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па развіцці біржавога гандлю з Кітаем. Раней здзелкі з удзелам рэзідэнтаў КНР заключаліся пераважна ў доларах ЗША або еўра, што стварала шэраг нязручнасцей як для прадаўцоў, так і пакупнікоў. У прыватнасці, ускладнялася работа з кітайскімі банкамі, а бакі здзелкі мелі значныя валютныя рызыкі.

"Таму новаўвядзенне было станоўча ўспрынята кітайскімі ўдзельнікамі таргоў - перш за ўсё кампаніямі, якія працуюць у секцыі лесапрадукцыі, дзе сумы знешнегандлёвых дагавораў вылічваюцца мільёнамі долараў. Спадзяёмся, што першы паспяховы вопыт ажыццяўлення разлікаў у нацыянальнай валюце Кітая будзе добрым прыкладам для ўсіх акрэдытаваных на біржы кітайскіх кампаній і такія здзелкі стануць рэгулярнымі", - сказаў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі