Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Mar 2021

Першую транзітную здзелку па продажы піламатэрыялаў ажыццявілі на БУТБ

Першую транзітную здзелку па продажы піламатэрыялаў ажыццявілі на БУТБ
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую транзітную здзелку па продажы піламатэрыялаў ажыццявілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Контрагентамі выступілі гандлёвая кампанія з Літвы і вытворца пілапрадукцыі з Бранскай вобласці Расіі. Тавар рэалізаваны на ўмовах  FCA з адгрузкай са склада грузаадпраўшчыка з Бранскай вобласці. Як адзначыў Раман Яніў, транзітныя здзелкі, што ажыццяўляюцца дзвюма кампаніямі - нерэзідэнтамі Беларусі, сведчаць аб росце даверу да беларускай біржавой пляцоўкі з боку замежнага бізнесу і садзейнічаюць развіццю трансгранічнага біржавога гандлю.

"Выкарыстанне БУТБ як пляцоўкі для ажыццяўлення транзітных здзелак - гэта перспектыўны трэнд, які намеціўся ўжо некаторы час таму. Проста цяпер ён набывае масавы характар, распаўсюджваючыся на новыя рынкі і новыя групы тавараў. Напрыклад, у канцы мінулага года зафіксаваны першыя транзітныя здзелкі па сухім малаку, а ў гэтым годзе - па рапсавым алеі і піламатэрыялах. Пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў транзітных здзелак. Цяпер гэтым механізмам рэгулярна карыстаюцца рэзідэнты Расіі, Эстоніі, Літвы і Латвіі", - расказаў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі