Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2018

Першую партыю ядзернага паліва для БелАЭС вырабяць да канца верасня

6 верасня, Новасібірск /Кар. БЕЛТА/. Новасібірскі завод хімканцэнтратаў (ПАТ "НЗХК"; уваходзіць у Паліўную кампанію Расатама "ТВЭЛ") вырабіць першую партыю ядзернага паліва для Беларускай АЭС да канца верасня бягучага года, паведаміў беларускім СМІ намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па вытворчасці ПАТ "НЗХК" Дзмітрый Давыдаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта партыя будзе прызначана для пастаўкі на першы энергаблок. Яе вытворчасць пачалася на заводзе ў Новасібірску летам бягучага года. У рэактар будуць змешчаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі (ЦВЗ), яшчэ 17 - рэзервовыя. У кожнай з такіх паліўных касет масай больш за 700 кг па 312 цеплавыдзяляльных элементаў (твэлаў) з абалонкамі з цырконіевага сплаву, а ў адным твэле 350 таблетак дыаксіду ўрану. Частка партыі ўжо выраблена і знаходзіцца ў транспартна-ўпаковачных кантэйнерах.

Як чакаюць на НЗКХ, першая партыя будзе дастаўлена на пляцоўку Беларускай АЭС да канца бягучага года. Для транспарціроўкі з Новасібірска ў Астравец будзе задзейнічаны чыгуначны транспарт (у сусветнай практыцы для гэтых мэт могуць выкарыстоўваць таксама паветраны, марскі або аўтамабільны транспарт). Маршрут грузу не абнародуецца, яго будзе суправаджаць ахова. Пасля прыбыцця на станцыю прадстаўнікі заказчыка і кампаніі - вытворцы паліва правядуць уваходны кантроль, каб пераканацца ў тым, што транспарціроўка не паўплывала на функцыі паліва.

Перад загрузкай ядзернага паліва, пачатак якой чакаецца ў наступным годзе, у рэактар будуць загружаны імітатары ЦВЗ - так званая імітацыйная зона ўжо дастаўлена на БелАЭС. Гэта аперацыя звязана з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў і патрэбна, каб праверыць рэжым работы розных сістэм рэактара.

Новасібірскі завод хімканцэнтратаў - адно з буйнейшых у свеце прадпрыемстваў па фабрыкацыі ядзернага паліва для АЭС і даследчых рэактараў у Расіі і за мяжой. Уваходзіць у структуру Паліўнай кампаніі "ТВЭЛ" дзяржкарпарацыі "Расатам", якая ўключае прадпрыемствы па фабрыкацыі ядзернага паліва, канверсіі і абагачэнні ўрану, вытворчасці газавых цэнтрыфуг, а таксама навукова-даследчыя і канструктарскія арганізацыі.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200 пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м. Першая пастаўка ядзернага паліва на станцыю запланавана да канца 2018 года. Умовамі генеральнага кантракта на ўзвядзенне прадугледжана пастаўка паліва вытворчасці "ТВЭЛ" на кожны энергаблок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі