Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Oct 2021

Першую доследна-прамысловую партыю беларускай вакцыны ад COVID-19 атрымаюць у 2022 годзе

Першую доследна-прамысловую партыю беларускай вакцыны ад COVID-19 атрымаюць у 2022 годзе

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую доследна-прамысловую партыю беларускай вакцыны ад COVID-19 атрымаюць у 2022 годзе. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала "МІР 24" дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў, паведамляе БЕЛТА.

"Першыя прататыпы з'явіліся яшчэ ў маі гэтага года, у канцы чэрвеня былі створаны паўнацэнныя прататыпы, якія змяшчаюць рэчывы, што ўзмацняюць імунны адказ. Цяпер пройдзены лабараторныя выпрабаванні, яны паказалі нядрэнныя вынікі. Цяпер праходзяць папярэднія даклінічныя даследаванні", - сказаў Андрэй Ганчароў.

Паўнацэнныя даклінічныя даследаванні на жывёлах пачнуцца ў наступным годзе. "Цяпер ідуць папярэднія, каб адабраць неабходныя штамы для таго, каб устанавіць, што вакцына не таксічная, не выклікае гібель жывёл. Вынікі гэтых даследаванняў на сёння здавальняючыя, жывёлы ўсе жывыя нават пры ўвядзенні вакцыны рознымі спосабамі ў дозах, якія перавышаюць у дзесяць разоў стандартныя. Выпрабаванні на людзях пачнуцца, хутчэй за ўсё, у першым паўгоддзі, таму што мы ідзём з апярэджаннем. Меркавалася, што мы за два гады распрацуем прататып, потым гэты тэрмін скарацілі да года, потым да паўгода, і мы справіліся", - адзначыў дырэктар інстытута.

Паводле яго слоў, у 2022 годзе будзе атрымана першая доследна-прамысловая партыя вакцыны. "Гэтым будуць займацца "БелВітуніфарм" і "Белмедпрэпараты" сумесна. "БелВітуніфарм" - гэта вытворчасць непасрэдна інактываванага віруса. А "Белмедпрэпараты" - ужо далейшая даводка вакцыны і разліў. На тэрыторыі "БелВітуніфарма" будзе пабудаваны цалкам новы біятэхналагічны корпус пад вытворчасць самых розных вакцын не толькі супраць каранавіруснай інфекцыі. Там будзе поўны цыкл вытворчасці", - праінфармаваў вучоны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі