Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Nov 2017

Першая партыя нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ паступіла ў Ханой

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая партыя нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ паступіла ў сталіцу В'етнама, Ханой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Прадстаўніцтва ААТ "МАЗ" у В'етнаме праводзіць работу па пашырэнні пасажырскай тэхнікі МАЗ на рынкі краін Паўднёва-Усходняй Азіі. 7 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы дзяржаўнай транспартнай карпарацыі Transerco, якая з'яўляецца ключавым перавозчыкам пасажыраў у горадзе Ханой, першай партыі нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ-103 з 15 адзінак, сабраных на базе зборачнага аўтобуснага завода карпарацыі Samco (Хашымін). Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын, намеснік старшыні Народнага камітэта горада Ханой, кіраўніцтва карпарацый Transerco і Samco, прадстаўніцтва ААТ "МАЗ" у В'етнаме, а таксама кампаніі-перавозчыкі з В'етнама.

Пры існуючай у В'етнаме вялікай канкурэнцыі сярод кітайскіх, японскіх і карэйскіх вытворцаў аўтобусаў галоўнай перавагай у выбары аўтобусаў МАЗ стала магчымасць зборкі нізкападлогавых аўтобусаў даўжынёй 12 і 9 м з поўнаразборных (CKD) камплектаў, што з'яўляецца ўнікальнай практыкай у сусветнай вытворчасці аўтобусаў са свабодна нясучай канструкцыяй каркаса.

Кіраўніцтва сталіцы В'етнама высока ацаніла якасць і тэхнічныя параметры беларускай аўтатэхнікі і выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва па закупцы гарадскіх аўтобусаў для Ханоя. Існуе патрэбнасць у замене рухомага саставу аўтобуснага парку Ханоя, у сувязі з гэтым плануецца закупіць не менш як 300 адзінак нізкападлогавых аўтобусаў да 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі