У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2014

Першае пасяджэнне камісіі Беларусі і Нікарагуа па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве праходзіць у Мінску

11 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Першае пасяджэнне беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве праходзіць 11-12 верасня ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае старшыня беларускай часткі камісіі, намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, нікарагуанскую - старшыня нікарагуанскай часткі камісіі, намеснік міністра замежных спраў Луіс Альберта Маліна Куадра.

У час пасяджэння камісіі плануецца вызначыць канкрэтныя напрамкі і механізмы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва.

Як адзначыў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства, пасяджэнне праводзіцца ў мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Нікарагуа ў чэрвені 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску