Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2022

Павільён Беларусі на "Экспа-2020" у Дубаі наведалі больш за мільён гасцей

Павільён Беларусі на
Фота з архiва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павільён Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выстаўцы "Экспа-2020" павіншаваў свайго мільённага наведвальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі беларускага павільёна.

"У апошнія тыдні назіраюцца рэкордныя паказчыкі наведвання Сусветнай выстаўкі "Экспа-2020" у Дубаі. Госці з усіх краін свету імкнуцца паспець наведаць самыя цікавыя павільёны. Павільён Беларусі з гонарам сустрэў свайго мільённага наведвальніка 27 сакавіка. З нагоды гэтай падзеі была арганізавана віншавальная акцыя наведвальнікаў экспазіцыі з уручэннем традыцыйных беларускіх сувеніраў", - расказалі ў дырэкцыі.

У дырэкцыі дадалі, што сярод раздзелаў экспазіцыі асаблівую ўвагу замежных гасцей прыцягнулі тыя, якія прысвечаны прыроднаму і турыстычнаму каларыту Беларусі. Арганізатары адзначылі такія раздзелы, як "Водны калідор" і "Дзверы ў Беларусь". Акрамя таго, наведвальнікаў зацікавілі мастацкія работы беларускіх аўтараў у раздзелах "Арт-калідор" і "Дрэва пазнання". Навуковым распрацоўкам беларускіх вучоных прысвечаны раздзел пад назвай "Зона інавацый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі