Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2025

"Патэнцыял супрацоўніцтва вялізны". Аб чым дамовіліся прадстаўнікі бізнесу Беларусі і М'янмы?


27 лістапада, Янгон /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-м'янманскі бізнес-форум 27 лістапада прайшоў у Янгоне. Гэта ўжо трэцяе такое мерапрыемства, якое аб'ядноўвае прадстаўнікоў бізнес-супольнасці дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, ён адзначыў, што гэта ўжо трэцяе такое мерапрыемства ў гэтым годзе. Паводле слоў Максіма Рыжанкова, кожны форум яшчэ больш павялічвае ўзаемную цікавасць прадстаўнікоў дзвюх краін да развіцця ўзаемаадносін.

"Гэта відаць і па ўзроўні, і па колькасці ўдзельнікаў, і па новых цікавых ідэях, якія з'яўляюцца на нашых форумах. Яны адпрацоўваюцца і ў выніку прыводзяць да прыняцця цікавых праектаў, пагадненняў, мемарандумаў, якія ў сваю чаргу становяцца асновай для рэалізацыі самых смелых ініцыятыў", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што такі высокі тэмп супрацоўніцтва задалі лідары Беларусі і М'янмы: "Практычна актыўная фаза нашага супрацоўніцтва складае крыху менш за адзін год. Але лідары нашых краін бачаць вялікі патэнцыял, каб зрабіць вельмі шмат. Таму нам проста неабходна прытрымлівацца высокай планкі ўзаемадзеяння і зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб супрацоўніцтва нашых краін і народаў актыўна развівалася".

Міністр падкрэсліў, што збліжэнне Мінска і Нейп'ідо адпавядае інтарэсам дзвюх краін, а Беларусь і М'янма могуць шмат што прапанаваць адзін аднаму. Гэтаму садзейнічае і ўзаемадапаўняльнасць беларускай і м'янманскай эканомік. "У М'янмы ёсць добры патэнцыял у розных сферах прамысловасці, у нас ёсць кампетэнцыі і сучасныя тэхналогіі ў машынабудаванні. М'янма плануе механізаваць сельскую гаспадарку, а ў Беларусі ёсць уся лінейка машын і абсталявання. Як гаворыць наш Прэзідэнт, для М'янмы ў нас закрытых тэм няма", - канстатаваў ён.

Максім Рыжанкоў лічыць, што на бягучым этапе шляхам аб'яднання кампетэнцый Беларусі і М'янмы важна пачаць вытворчасць сумесных высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных тавараў, якія сталі б практычным увасабленнем супрацоўніцтва дзвюх краін.

"Патэнцыял нашага супрацоўніцтва вялізны. Нараўне з ужо дасягнутымі дамоўленасцямі і тымі праектамі, якія прапрацоўваюцца цяпер, ёсць вельмі шмат іншых сфер. Мы па іх пакуль не працуем, але павінны", - упэўнены кіраўнік МЗС Беларусі.

Улады дзвюх краін стварылі неабходную прававую базу і самыя лепшыя ўмовы прадстаўнікам бізнесу Беларусі і М'янмы. "Мы паспелі за фактычна вельмі кароткі тэрмін падрыхтаваць каля 15 пагадненняў міжурадавага і міжведамаснага характару, каля 20 добрых базавых пагадненняў, мемарандумаў у гандлёва-эканамічнай галіне. Гэта сведчыць аб тым, што калі мы хочам дабіцца высокіх мэт, мы павінны ставіць высокія мэты", - упэўнены Максім Рыжанкоў.

У размове з журналістамі міністр замежных спраў адзначыў, што гэта ўжо "ўсвядомлены бізнес-форум". "Тут не проста сабраліся бізнесмены, якія хочуць штосьці даведацца пра М'янму або Беларусь. Сюды прадметна прыехалі прадстаўнікі бізнесу, якія заключаюць кантракты на суму амаль $9 млн", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў час форуму абмяркоўваліся і іншыя сур'ёзныя пытанні, якія могуць адносіны Беларусі і М'яны ўзняць на больш высокі ўзровень. "Падпісаны пагадненні ў міжбанкаўскай сферы, пагадненні, якія аблегчаць лагістычны рух тавараў (тут прысутнічае "Белмытсэрвіс"), пагадненні аб стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей", - пералічыў некаторыя дакументы, падпісаныя на палях форуму, Максім Рыжанкоў. Паводле яго слоў, усё гэта дае ўпэўненасць у тым, што Беларусь і М'янма будуць супрацоўнічцаь на доўгатэрміновай аснове.

Калі гаварыць аб канкрэтных пагадненнях, то бакі дамовіліся аб стварэнні зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS у М'янме. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускага і м'янманскага бізнесу дамовіліся аб арганізацыі продажаў і сэрвіснага абслугоўвання. Таксама падпісаны кантракт на пастаўку 400 трактаракамплектаў BELARUS 451, 522 і 820.

На палях форуму адбылася рабочая сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова і саюзнага міністра прамысловасці М'янмы Чарлі Тана, удзел у якой прыняў маркетынг-дырэктар ААТ "МТЗ" Андрэй Маталыцкі. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Дакументы падпісаны і ў сферы фармацэўтыкі. Бакі дамовіліся, што ў М'янму будзе ажыццяўляцца пастаўка лекавых прэпаратаў вытворчасці РУП "Белмедпрэпараты" і УП "Мінскінтэркапс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі