Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Май 2014

Патэнцыял Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку прадстаўлены ў кітайскай правінцыі Цзянсу

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку для дзелавых і ўрадавых колаў адбылася ў кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 120 прадстаўнікоў кампаній і чыноўнікаў з гарадоў Нанкін, Сюйчжоу. Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў расказаў удзельнікам прэзентацыі аб развіцці беларускай эканомікі і спрыяльным інвестыцыйным клімаце. Таксама сумесна з партнёрамі з кітайскай карпарацыі інжынірынгу САМСЕ і кітайска-беларускай кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку быў прэзентаваны праект будаўніцтва ў Беларусі Кітайска-беларускага парку, яго патэнцыял, гарантыі, перавагі інвесціравання.

"Пасля выступленняў адбылася дыскусія з удзельнікамі мерапрыемства ў фармаце "пытанне-адказ". Прадстаўнікі кітайскіх кампаній цікавіліся пытаннямі арганізацыі будаўнічых работ у парку, умовамі рэгістрацыі там кампаній, коштам арэнды зямельных участкаў", - адзначылі ў ведамстве.

Напярэдадні прэзентацыі беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Філонавым сустрэлася з кіраўніцтвам народнага ўрада правінцыі Цзянсу. Кітайскі бок адзначыў важнасць курсу на адраджэнне эканамічнага напрамку Шаўковага шляху, усходнімі варотамі якога з'яўляецца правінцыя Цзянсу, а Беларусь разглядаецца як удзельнік калідора Захад-Усход гэтага шляху.

Бакі таксама абазначылі першарадныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта пастаўкі ў правінцыю сельскагаспадарчай прадукцыі (ільновалакно, сухія малочныя прадукты, дзіцячае харчаванне), стварэнне сумесных прадпрыемстваў па выпуску трактароў і кормаўборачных камбайнаў, удзел у праекце Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі.

Акрамя таго, 5-6 мая ў Пекіне першы намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура правялі перагаворы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі SINOMACH і інвестыцыйнай карпарацыі CIC.

"На сустрэчы з кітайскім банкам і з SINOMACH ключавой тэмай сталі пытанні ходу праектавання і будаўніцтва першага этапу асваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, забеспячэння ўмоў яго фінансавання. Таксама бакі абмеркавалі падрыхтоўку такой важнай падзеі, як закладка каменя пад першы аб'ект парку - міжнародны выставачны цэнтр. Гэта мерапрыемства запланавана на чэрвень бягучага года", - паведамілі ў Мінэканомікі.

На сустрэчы з прадстаўнікамі карпарацыі CIC бакі абмеркавалі перспектыўныя праекты для партфельнага інвесціравання кітайскім дзяржаўным інвестыцыйным фондам, якім і з'яўляецца CIC.

Арганізатарамі прэзентацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку выступілі Міністэрства эканомікі Беларусі, народны ўрад правінцыі Цзянсу, генеральнае консульства Беларусі ў Шанхаі, кітайская карпарацыя інжынірынгу САМСЕ і кітайска-беларуская кампанія па развіцці індустрыяльнага парку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс