Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Крс 2022

Пасол: выстаўка Vietnam Expo - магчымасць паказаць экспартны патэнцыял Беларусі ва ўсіх сферах

Пасол: выстаўка Vietnam Expo - магчымасць паказаць экспартны патэнцыял Беларусі ва ўсіх сферах
На выстаўцы. Фота Белінтэрэкспа

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка Vietnam Expo - гэта магчымасць паказаць в'етнамскім партнёрам экспартны патэнцыял Беларусі ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіў на адкрыцці экспазіцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі Vietnam Expo прынялі ўдзел міністр прамысловасці і гандлю В'етнама Нгуен Хонг Зіен, намеснік старшыні Гандлёва-прамысловай палаты В'етнама Нгуен Кван Він. "Для ўдзелу ў гэтай падзеі ў Ханой прыехала больш за 30 вядучых беларускіх кампаній. Мы разглядаем гэта мерапрыемства як магчымасць прадэманстраваць нашым в'етнамскім партнёрам патэнцыял Беларусі ва ўсіх сферах - машынабудаванне, сельская гаспадарка, ахова здароўя, адукацыя і навука", - сказаў Уладзімір Баравікоў.

Напярэдадні выстаўкі ўдзельнікі экспазіцыі прынялі ўдзел у дзелавым мерапрыемстве, якое адбылося ў правінцыі Куангнінь. Беларускія кампаніі таксама прэзентавалі экспартны патэнцыял. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній "Нафтан", "Гродна Азот". Буйнейшыя машынабудаўнічыя прадпрыемствы - Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод і Мінскі падшыпнікавы завод - прадэманстравалі магчымасці беларускай тэхнікі: трактароў, пасажырскага транспарту, грузавых і спецыяльных машын. Таксама была прадстаўлена прадукцыя ў сферы нафтахіміі, больш за 120 распрацовак ДКНТ, Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Харчовы сегмент прадставілі прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Малочную прадукцыю прэзентавалі кампанія "Бабуліна крынка", Мінскі малочны завод нумар 1 і Слуцкі сыраробны камбінат. "Белмедпрэпараты" прадставілі медыкаменты для падтрымання і развіцця ўсіх сістэм арганізма. У экспазіцыі таксама прыняло ўдзел Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці.

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі пачала работу на 31-й Міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo. Беларусь на выстаўцы мае ганаровы статус асаблівага госця. Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выставачным аператарам - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь у В'етнаме праводзіцца восьмы раз. Раней мерапрыемствы праходзілі ў Ханоі ў 2007, 2009, 2012, 2016 гадах і ў Хашыміне - у 2011, 2014, 2018 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі