Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліп 2021

Пасол Беларусі ў Кітаі прагназуе рост узаемнага гандлю паміж краінамі

Пасол Беларусі ў Кітаі прагназуе рост узаемнага гандлю паміж краінамі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучым годзе павялічацца аб'ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі і Кітая. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол падкрэсліў, што Кітай па аб'ёмах экспартных паставак з Беларусі перамясціўся з трэцяга на другое месца, апярэдзіўшы Украіну (на першым месцы па экспарце знаходзіцца Расія). "Мы перакананы, што аб'ёмы ўзаемнага гандлю ў нас узрастуць, перашкод або стрымальных фактараў для гэтага абсалютнага ніякіх няма", - падкрэсліў Юрый Сянько.

Паводле яго даных, паказчыкі ўзаемнага тавараабароту ў гэтым годзе абнадзейваюць. Ён узрастае нават у параўнанні з дапандэмійным 2019 годам. "За шэсць месяцаў бягучага года беларускі экспарт у Кітай дасягнуў $450 млн, - праінфармаваў пасол. - Нават на фоне складанага пандэмійнага 2020 года рост тавараабароту нашых краін даў плюс 9,4 працэнта, склаўшы ў цэлым $777 млн".

"Кітай ведае Беларусь, беларускія прадукты і тавары. Кітай з задавальненнем іх купляе. Часам беларускіх экспарцёраў хвалюе доўгая лагістыка, складанасць з дастаўкай, узаемаразлікі, - адзначыў Юрый Сянько. - Але тыя прадпрыемствы, якія выбудавалі адносіны з кітайскімі партнёрамі, нарошчваюць аб'ёмы. Мы гэта бачым па статыстыцы і аказваем усялякае садзейнічанне, каб яны нарасталі".

Што датычыцца ўкідаў у інфармацыйнай прасторы на тэму нібыта ахаладжэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, то пасол лічыць іх спекулятыўнымі і непраўдзівымі. "Нашы кітайскія партнёры добра разумеюць сітуацыю ў свеце. Добра разумеюць, чаму нагнятаецца сітуацыя вакол нашай краіны. Абсалютна ніякіх стрымальных фактараў для таго, каб далей рухацца эканоміцы і расці ўзаемнаму гандлю, у нас няма. Мудрыя палітыкі ўсё цудоўна разумеюць, як і вялікія кампаніі. Работа вядзецца далей, я перакананы, што гэта будзе відаць на лічбах статыстыкі па ўзаемным гандлі", - падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі