Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2020

Пасол і намеснік губернатара прэфектуры Хакайда абмеркавалі падрыхтоўку да беларуска-японскага форуму

Пасол і намеснік губернатара прэфектуры Хакайда абмеркавалі падрыхтоўку да беларуска-японскага форуму
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-японскі форум "Беларусь-Хакайда", які бакі маюць намер правесці пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі, будзе прысвечаны развіццю эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Японіі.

"Гэтыя пытанні сярод іншых разглядаліся 6 лістапада ў г.Сапара на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Японіі Руслана Есіна з намеснікам губернатара прэфектуры Хакайда Матахіта Урамота, - адзначылі ў дыпмісіі. - Сустрэча стала прадаўжэннем раней праведзеных перагавораў. Бакі абмеркавалі пытанні далейшага ўвекавечання памяці пра ўклад сям'і Гашкевічаў у развіццё беларуска-японскіх адносін, а таксама ўдзелу дзяцей з Хакайда у праекце па аздараўленні японскіх дзяцей у Беларусі".

Матахіта Урамота падзякаваў беларускаму боку за прадастаўленне магчымасці адпачынку ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" дзяцей з раёнаў прэфектуры Хакайда, якія пацярпелі ў мінулым годзе ад стыхійных бедстваў. Ён пацвердзіў гатоўнасць да прадаўжэння супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнага  абмену. Таксама выказана гатоўнасць аказаць максімальнае садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні форуму "Беларусь-Хакайда".

Субяседнікі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

На сустрэчах з прадстаўнікамі ўпраўлення адукацыі прэфектуры падтрымана прапанова аб наладжванні супрацоўніцтва Інстытута пагранічнай службы Беларусі і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі з профільнымі навучальнымі ўстановамі Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі