Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2015

Пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах пройдзе ў Мінску

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 16-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах (МС НТІ) пройдзе 24-25 верасня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"На парадку дня пасяджэння МС НТІ больш за пятнаццаць пытанняў. У прыватнасці, пытанні рэалізацыі ў бягучым годзе Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года і пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў праграмы, а таксама каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца ў фармаце міждзяржаўных арганізацый: СНД, ЕАЭС, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ таксама адзначылі, што на пасяджэнні плануецца разгледзець праект пагаднення аб арганізацыі міжнароднай міжурадавай навукова-даследчай арганізацыі "Аб'яднаны інстытут касмічных даследаванняў" і некаторыя пытанні дзейнасці ў 2015 годзе некамерцыйнага партнёрства "Міжнародны інавацыйны цэнтр нанатэхналогій СНД".

У пасяджэнні прымуць удзел дэлегацыі нацыянальных заказчыкаў і нацыянальных кантактных цэнтраў праграмы з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Расіі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта СНД. "Трэба адзначыць, з 15 раней праведзеных пасяджэнняў Міждзяржаўнага савета па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве пяць пасяджэнняў было праведзена ў Мінску", - падкрэслілі ў ДКНТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі