Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Крс 2017

Пасяджэнне беларуска-сербскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе ў Бялградзе

17 красавіка, Бялград /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзясятае пасяджэнне беларуска-сербскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і дзявятае пасяджэнне дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін 18-19 красавіка адбудуцца ў Бялградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З мэтай удзелу ў гэтых мерапрыемствах у сербскую сталіцу з візітам 17-20 красавіка накіравалася беларуская дэлегацыя на чале з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам, які з'яўляецца старшынёй беларускай часткі міжурадавай камісіі.

Акрамя таго, у гэты перыяд у Бялградзе пройдуць беларуска-сербскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, на якіх дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. У час кансультацый будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння, у тым ліку развіццё палітычных адносін, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня. Алег Краўчанка таксама прыме ўдзел у пасяджэннях міжурадавай камісіі і дзелавога савета па кантактах паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Сербіі.

Як расказаў сербскім журналістам Уладзімір Калтовіч, гэтыя мерапрыемствы накіраваны на пашырэнне беларуска-сербскіх кантактаў па ўсіх напрамках, а таксама пошук новых вектараў супрацоўніцтва ў сучасных умовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі