Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2016

Пасяджэнне беларуска-кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій пройдзе ў Гаване

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне беларуска-кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій пройдзе ў Гаване ў пачатку мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"У пачатку мая ў Гаване плануецца правесці першае пасяджэнне сумеснай беларуска-кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Маючы адбыцца візіт і пытанні падрыхтоўкі пасяджэння абмеркавалі сёння старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Беларусі Херарда Суарэс Альварэс", - адзначылі ў прэс-службе.

Праграма візіту беларускай дэлегацыі на Кубу прадугледжвае правядзенне двухбаковых сустрэч у міністэрствах і ведамствах, а таксама наведванне Гаванскага ўніверсітэта, Акадэміі навук, Цэнтра малекулярнай імуналогіі, Інстытута анкалогіі і радыебіялогіі, Цэнтра перспектыўных даследаванняў і іншых устаноў. Плануецца, што бакі абмяркуюць перспектыўныя напрамкі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, машынабудавання, энергетыкі і экалогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі