Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Стд 2015

Пасяджэнне беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве намечана на канец студзеня

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое пасяджэнне беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве намечана на канец студзеня 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Пытанні падрыхтоўкі да правядзення пасяджэння абмяркоўваліся 6 студзеня ў час сустрэчы пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна з начальнікам упраўлення двухбаковых і шматбаковых адносін з Еўропай МЗС Эквадора Гансала Гансалесам і начальнікам упраўлення знешніх сувязей Апарату віцэ-прэзідэнта Эквадора Т. Муньас. На пасяджэнні плануецца абмеркаваць стан і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, грамадскага транспарту, аховы здароўя і фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, адукацыі, а таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

У ведамстве таксама паведамілі, што Беларусь і Венесуэла рыхтуюць пасяджэнне сумеснай камісіі высокага ўзроўню. Гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Венесуэле Алега Паферава з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Калікста Артэга. Бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі чарговага пасяджэння беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, а таксама развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі