Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2022

Пархомчык: з ростам за 10 месяцаў спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, дрэваапрацоўкі і "Белдзяржхарчпрама"

Пархомчык: з ростам за 10 месяцаў спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, дрэваапрацоўкі і

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З ростам да мінулага года спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, дрэваапрацоўкі і "Белдзяржхарчпрама". Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння прамысловы комплекс фарміруе амаль трэць ВУП і каля 80 працэнтаў экспарту тавараў. Па выніках 10 месяцаў бягучага года з ростам да мінулага года спрацавалі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці (плюс 6,5 працэнта), дрэваапрацоўкі (плюс 6,9 працэнта) і канцэрна "Белдзяржхарчпрам" (плюс 2,4 працэнта)", - сказаў Пётр Пархомчык.

Што датычыцца нафтаперапрацоўкі і лёгкай прамысловасці, паводле яго слоў, тут пакуль не дасягнуты ўзровень мінулага года, хоць дынаміка аднаўлення вытворчасці станоўчая.

"Канцэрн "Белнафтахім" забяспечыў аб'ём вытворчасці на ўзроўні 87,5 працэнта да мінулага года, канцэрн "Беллегпрам" - на ўзроўні 96,4 працэнта", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі