Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2022

Пархомчык: гэты год паказвае выдатную дынаміку па павелічэнні тавараабароту з Арменіяй

Пархомчык: гэты год паказвае выдатную дынаміку па павелічэнні тавараабароту з Арменіяй

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы год паказвае выдатную дынаміку павелічэння тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сустрэчы з міністрам эканомікі Арменіі Ваганам Керабянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняя сустрэча - добрая магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін. Нашы сустрэчы маюць сістэмны характар. У Ерэване адбылося пасяджэнне міжурадавай камісіі, дзе былі прыняты адпаведныя рашэнні як з беларускага, так і з армянскага боку. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустракаўся з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, бакі абазначылі вектары і напрамкі сумеснай дзейнасці", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, такія сустрэчы адбіваюцца і на выніках сумеснай работы. "За апошнія чатыры гады тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся практычна ў тры разы. Гэты год таксама паказвае выдатную дынаміку - тавараабарот узрос практычна на 100 працэнтаў. Радуе, што гэта мае двухбаковы характар. Вырас як беларускі экспарт у вашу краіну, так і армянскі імпарт. Сёння мы знаходзімся прыкладна на адным узроўні", - паведаміў намеснік прэм'ер-міністра.

Аднак, як адзначыў віцэ-прэм'ер, прычыны расслабляцца няма. Трэба прадаўжаць актыўна працаваць, знаходзіць рэзервы і імкнуцца да больш высокіх вынікаў. "Сітуацыя, якая склалася з боку так званых недружалюбных краін, дае нам рэальныя магчымасці пашырыць нашы адносіны як у галіне экспарту прадукцыі ў Арменію, так і імпарту вашых тавараў у Беларусь", - звярнуў увагу Пётр Пархомчык і падкрэсліў, што Беларусі ёсць што прапанаваць Арменіі.

Намеснік кіраўніка ўрада расказаў, што Беларусь прыняла прапанову Расійскай Федэрацыі і стане генеральным партнёрам традыцыйнай выстаўкі "Інапрам" у Екацярынбургу. Віцэ-прэм'ер запрасіў армянскі бок наведаць гэта мерапрыемства, дзе будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі відамі прадукцыі і прапановамі. "Інтарэсы беларускага боку традыцыйна сыходзяцца ў галіне машынабудавання - транспарт, сельгасмашынабудаванне, мікраэлектроніка. Нашы спецыялісты выязджалі ў вашу краіну і вывучалі вопыт у сферы мікраэлектронікі. У гэтым напрамку мы можам актыўна дапаўняць адзін аднаго", - акцэнтаваў увагу віцэ-прэм'ер.

У сваю чаргу міністр эканомікі Арменіі Ваган Керабян адзначыў станоўчы рух па нарошчванні двухбаковага тавараабароту ў гэтым годзе "Гэта толькі пачатак шляху. У нас ёсць добры патэнцыял у розных сферах супрацоўніцтва. У прыватнасці, у прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, энергетыцы, будаўніцтве, сферы высокіх, інфармацыйных тэхналогій, фінансавым сектары", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі