Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Aug 2015

Партыя беларускіх аўтобусаў прыбыла ў Екацярынбург

10 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У расійскі Екацярынбург даставілі 17 новых аўтобусаў з Беларусі. Яшчэ 41 аўтобус прыбудзе ў горад да канца жніўня, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

Аўтобусы МАЗ набыты гарадской адміністрацыяй у лізінг для абслугоўвання гарадскіх пасажырскіх маршрутаў у працэсе падрыхтоўкі да мерапрыемстваў чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Яны маюць палепшаныя эксплуатацыйныя характарыстыкі і прыстасаваны для эксплуатацыі ва ўмовах уральскага клімату.

Аўтобусы МАЗ 203L65 - гэта экалагічна чысты транспарт, які працуе на метане. Машыны аснашчаны сістэмай нахілу, гэта значыць на пад'ёме або спуску аўтобус сам аўтаматычна выраўноўвае становішча кузава. Запас ходу складае да 800 км ад адной запраўкі. На аўтобусы ўстаноўлены надзейныя рухавікі і аўтаматычныя каробкі перадач вядучых сусветных вытворцаў. Тэхніка абсталявана спецыяльным адкідным трапам для пасадкі і высадкі інвалідаў-калясачнікаў.

Пасля завяршэння тэхпрыёмкі першая партыя аўтобусаў заменіць зношаны рухомы састаў на маршрутах, што праходзяць праз цэнтральную частку горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі