Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Feb 2023

Пантус: ВПК Беларусі вядзе работу над арганізацыяй серыйнай вытворчасці беспілотнікаў

Пантус: ВПК Беларусі вядзе работу над арганізацыяй серыйнай вытворчасці беспілотнікаў

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Беларусі вядуць работу над арганізацыяй серыйнай вытворчасці беспілотнікаў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях фінансавання закупак прадукцыі ваеннага прызначэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве, у прыватнасці, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць работы над тым, каб сучасныя ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты ў Беларусі выраблялі на больш высокім узроўні.

Дзмітрый Пантус растлумачыў, што ў кастрычніку 2022 года на Абуз-Лясноўскім палігоне была прадстаўлена лінейка беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку і баявых. Гэта былі ўзоры, якія распрацаваны і вырабляюцца ў Беларусі. "На сённяшні момант наша работа сканцэнтравана на арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых тыпаў беспілотнікаў. І, вядома, асобныя мадэлі зведваюць пэўныя змяненні і мадэрнізуюцца", - сказаў кіраўнік ВПК.

Паводле яго слоў, разам з Міністэрствам абароны і воінскімі фарміраваннямі вызначаны канкрэтныя тыпы БПЛА, якія будуць вырабляцца ў Беларусі і пастаўляцца на ўзбраенне айчынным сілавым ведамствам. "Па асобных тыпах (БПЛА. - Заўвага БЕЛТА) работа не будзе арганізавана з улікам таго, што эканамічна гэта немэтазгодна", - дадаў Дзмітрый Пантус.

Ён таксама расказаў, што на нарадзе было даложана кіраўніку дзяржавы аб рабоце беларускага ВПК і абароннага сектара эканомікі ў частцы рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы ўзбраення і штогадовага дзяржабаронзаказу. "Мы далажылі па ключавых мерапрыемствах, як арганізавана работа асобнымі прадпрыемствамі Дзяржкамваенпрама, якія выконваюць найбольш важныя, ключавыя праекты. Было даложана таксама па мерапрыемствах, якія мы рэалізуем не так даўно. У прыватнасці, па арганізацыі ў Беларусі вытворчасці боепрыпасаў", - сказаў кіраўнік ВПК.

У гэтым годзе, паводле яго слоў, плануецца завяршэнне вельмі сур'ёзных, ключавых праектаў. "Сёння кіраўнік дзяржавы згадаў аб завяршэнні работ па зенітна-ракетным комплексе "Буг" з айчыннай ракетай. І шэраг іншых напрамкаў", - прывёў ён прыклад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі