У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліп 2016

"Паланэз" паступіць на ўзбраенне беларускай арміі ў ліпені

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) "Паланэз" у ліпені паступіць на ўзбраенне беларускай арміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Генадзь Казлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Генадзя Казлоўскага, цяпер ідзе працэс перадачы рэактыўнай сістэмы Узброеным Сілам, "Паланэз" дапрацоўваецца з улікам патрабаванняў і пажаданняў заказчыка. "17 ліпеня Узброеныя Сілы прымаюць на ўзбраенне гэты комплекс", - сказаў ён.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі адзначыў, што распрацоўшчыкі прадоўжаць работу над далёкасцю і дакладнасцю стральбы з РСЗА "Паланэз".

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" прызначана для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб'ектаў на далёкасці ад 50 км да 200 км з высокай дакладнасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс