Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Mar 2022

Пакет мер па стабілізацыі і павышэнні ўстолівасці эканомікі маюць намер сфарміраваць у Беларусі

Пакет мер па стабілізацыі і павышэнні ўстолівасці эканомікі маюць намер сфарміраваць у Беларусі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі маюць намер сфарміраваць пакет мер па стабілізацыі і павышэнні ўстойлівасці эканомікі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час пасяджэння калегіі Мінэканомікі аб выніках работы ў 2021 годзе і задачах на бліжэйшую перспектыву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На калегіі абмяркоўвалі шляхі аператыўнага павышэння ўстойлівасці эканомікі ў новых умовах. У час мазгавога штурму экспертаў эканамічнага ведамства разглядаліся інструменты вырашэння найбольш актуальных праблемных пытанняў.

Міністр заклікаў удзельнікаў пасяджэння калегіі актыўней дзяліцца сваім бачаннем і прадметна ўносіць прапановы, як максімальна нівеліраваць наступствы ад санкцый і абмежаванняў, а таксама ацаніць магчымыя рызыкі ў будучым. Галоўная задача - сфарміраваць пад кожны сцэнарый пакет мер па стабілізацыі і павышэнні ўстойлівасці эканомікі. "Міністэрства ў рэжыме рэальнага часу ацэньвае сітуацыю ў галінах і рэгіёнах, выяўляе праблематыку і сумесна з дзяржорганамі выпрацоўвае адпаведныя механізмы", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

"Нягледзячы на складанасць сітуацыі, мы бачым шляхі яе вырашэння. Неабходна мабілізавацца і аператыўна прымаць меры. У адзінстве - наша сіла процістаяць і забяспечыць далейшае ўстойлівае развіццё эканомікі. Нельга прапусціць акно новых магчымасцей у нарошчванні свайго патэнцыялу", - падкрэсліў міністр.

Разглядаліся ключавыя напрамкі дзейнасці эканамічнага ведамства, на якіх неабходна асабліва сфакусіраваць увагу і рэсурсы. У іх ліку імпартазамяшчэнне, рост экспарту, нарошчванне інвестыцый, развіццё рэгіёнаў і бізнесу. Акрамя таго, члены калегіі абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм, работу Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, узмацненне кадравага патэнцыялу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі