Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2017

Пакет дакументаў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы будзе падрыхтаваны да 1 кастрычніка

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад па пытаннях выканання даручэнняў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы, даручыў да кастрычніка падрыхтаваць пакет адпаведных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 1 кастрычніка мы павінны выдаць грамадству і прадпрымальнікам гэтыя дакументы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўсе залішнія адміністрацыйныя бар'еры, з якімі сутыкаюцца бізнесмены, будуць ліквідаваны. Разам з тым павысіцца адказнасць прадпрымальнікаў. "Не дай бог, пасля першага кастрычніка, калі гэтыя дакументы ўступяць у сілу, нехта недзе не так будзе сябе паводзіць - мала не падасца, я вам гарантую", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Плануецца, што ў пакет дакументаў па пытаннях стымулявання дзелавой ініцыятывы ўвойдуць каля дзесяці нарматыўна-прававых актаў. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што перад падпісаннем ён мае намер заслухаць дакладчыкаў па кожным з іх. "Калі ў мяне няма пытанняў пасля нашага абмеркавання, дапрацоўкі, я падпішу гэтыя дакументы. Калі ёсць пытанні, будзем дапрацоўваць. Пытанне вельмі сур'ёзнае, нельга памыліцца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі